Справа Зміцера Дашкевіча перададзена ў пракуратуру

Адвакат Аляксандр Галіеў сустрэўся са Зміцерам Дашкевічам, які паведаміў яму, што ўчора ў яго быў чарговы допыт, а матэрыялы па новай крымінальным справе ўжо перададзеныя ў пракуратуру.

А. Галіеў мяркуе, што хутчэй за ўсё суд адбудзецца праз некалькі тыдняў. Нагадаем, што ў жніўні на лідэра незарэгістраванага “Маладога фронту” была заведзена другая крымінальная справа, заснаваная на адмове хлопца даваць сведчанні супраць маладафронтаўцаў.

Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў