Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы

Рэдакцыя газеты “Ніва” і Беларускі саюз Рэспублікі Польшча абвяшчаюць ХI Агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы. У конкурсе будуць разглядацца працы грамадзян Польшчы на беларускай мове.

Конкурс праводзяцца ў дзвюх узроставых групах:
1. Дзеці і моладзь пачатковых школ і гімназій.
2. Астатнія ўдзельнікі (аўтары, якія не з’яўляюцца сябрамі літаратурных творчых саюзаў).

Творчыя працы прымаюцца як друкаваныя, так і разборлівы рукапіс. Іх трэба дасылаць у 4-х экземплярах. Аб’ём: 3-5 вершаў ці да 22 старонак стандартных друкаваных старонак прозы.

Працу трэба падпісаць крыптанімам, пазначыць нумарам узроставай групы і даслаць на адрас: Redakcyja “Nivy”, ul. Zamenhofa 27, 15-959, Bialastok 2, skr. poczt. 149 – з прыпіскай на канверце: ХI Ogolnopolski Konkurs Poezji I Prozy Bialoruskiej. Прозвішча, імя і дакладны адрас аўтара конкурсных прац трэба памясціць у асобны заклеены канверт, падпісаны звонку такім жа крыптанімам і нумарам групы.

На конкурс прымаюцца працы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся і не ўзнагароджваліся на іншых літаратурных конкурсах.

Тэрмін дасылцы твораў: 16 лістапада 2007 г. (па паштовым штэмпелі).

Вынікі будуць аб’яўлены ў снежні 2007 г.

Пераможцы атрымаюць узнагароды.

Адрас арганізатараў: Redakcyja “Nivy”, ul. Zamenhofa 27, 15-959, Bialastok. Тэлефон: 085 743 50 22.

Конкурс адбываецца пры фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Паводле газеты “Ніва”

‹‹ на галоўную | у архіў