Беларусы не будуць плаціць за афармленне шэнгенскіх віз
Прэзідэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі прынялі рашэнне, што пасля ўступленне ў шэнгенскую зону будзе адмененая плата за афармленне віз. У прыватнасці для грамадзянаў Украіны і Беларусі, а таксама іншых краін.
21 верасня на сустрэчы краін “Вышаградскай чацвёркі” абмяркоўвалася візавае пытанне ў дачыненні да грамадзян трэціх краін. Прэзідэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі прынялі рашэнне, што пасля ўступленне ў шэнгенскую зону плата за афармленне віз будзе адмененая.
У прыватнасці, гаворка ішла пра грамадзянаў Украіны і Беларусі, а таксама іншых краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Звязу. Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс сказаў. што адмяняць візы для грамадзян трэціх краін рэспубліка не мае намеру, аднак гатова выдаваць візы бясплатна.
“Нягледзячы на тое, што між намі і кіраўніцтвам Беларусі ёсць рознагалоссі, яны не павінны перашкаджаць падарожнічаць звычайным беларусам”, – дадаў прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі.
Паводле Radio “Praha” і “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|