“Калыханкi” Вайцюшкевіча атрымалі міжнародную прэмію за прыгажосць

На Маскоўскім міжнародным фестывалі рэкламы дыск з беларускімі песнямі атрымаў прыз за найлепшае афармленне.

“Калыханкi” былі выдадзеныя да 60-годдзя Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЭФ. Дыск не прадаваўся: яго раздавалі бясплатна ў дзіцячых дамах. “Калыханкi” напісаў Зм. Вайцюшкевіч, афармленне зрабілі мінскія дызайнеркі Юля Ляшкевіч і Юля Галавіна. Кліп (ён ёсць на дыску) зняла Юля Ляшкевіч. Душэўны малюнак на вокладку зрабіла Юля Галавіна – за вечар, звычайнымі каляровымі алоўкамі.

Паводле “Комсомольская правда в Белоруссии” і “Нашай Нівы”

‹‹ на галоўную | у архіў