Віншаванне беларусаў-вернікаў Таронта з Вялікаднем.
Парафія царквы св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы г. Таронта віншуе ўсіх вернікаў з надыходзячым Вялікаднем і запрашае на святочныя службы.
Расклад набажэнстваў:
Вербная нядзеля, Літургія – нядзеля, 1 красавіка а 10 гадзіне.
Вынас плашчаніцы – пятніца, 6 красавіка а 18 гадзіне.
Вячэрняя Літургія – субота, 7 красавіка а 22:30.
Асвячэнне пасхі – нядзеля, прыкладна а 2 гадзіне раніцы.
Службы адбудуцца па-беларуску і па-стараславянску.
Адрас: 524 St. Clarens Ave., Toronto (каля станцыі метро Lansdown)
тэл: 416- 530-1025 айцец Вячаслаў, 416-319-8199 Міхась, 416-267-0798 Марыя
Ён — уваскрос, Ён — дзесь між намі,
Ён там, дзе ў срэбным пыле лоз,
У сіняй смузе над палямі
Вісіць вясна... Ён уваскрос,
Ускрос,
і зноў па Беларусі
Імклівым крокам йдзе Хрыстос...
(Н. Арсеннева)
|