Падаруй свабоду палітвязню!

Шаноўнае спадарства! Дзеля вызвалення з-за кратаў моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава была распачатая Кампанія Грамадзянскага Дзеяння "Падаруй свабоду палітвязню!".

Дзяніс Дзянісаў быў арыштаваны 16 лютага 2007 г. і зняволены ў Віцебскім СІЗА-2. Бяздоказна яму інкрымінуецца "планаванне групавых дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак" з-за ўздымання над будынкамі Віцебску бел-чырвона-белых сцягоў. Юнаку пагражае да 3 год турэмнага зняволення. Следства спрабуе знайсці хоць нейкія доказы ягонае віны, але ж без поспеху.

Ёсць магчымасць вызваліць Дзяніса да суда пад залог у 7,5 тысяч даляраў. Праз пэўныя аб'ектыўныя прычыны, сябры змушаныя збіраць грошы самастойна. Таму вырашылі звярнуцца па дапамогу да інтэрнет-супольнасці.

Калі кожны з нас ахвяруе 5, 10, колькі зможа, даляраў, маем магчымасць вызваліць Дзяніса Дзянісава з-за кратаў! Ахвяраванні можна перадаць асабіста, альбо пералічыць праз сістэму WebMoney. Грошы не згубяцца. Вы зможаце альбо атрымаць іх назад, альбо і далей ахвяраваць на пэўную годную справу! Просім вас прайсці і пабачыць падрабязнасці, дэталі акцыі, а, калі патрэбна, звярнуцца з пытаннямі да Петры (Petra Leleka).

WMZ-кашалёк сістэмы WebMoney: Z402256804641

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: + 375 29 190 46 41 (Петра)
E-mail: keytopetra@gmail.com

Падрабязнасьці: http://community.livejournal.com/minsk_by/3140467.html

Разам - пераможам!

Сябры Дзяніса Дзянісава
Кампанія Грамадзянскага Дзеяння
"Падаруй свабоду палітвязню!"
‹‹ на галоўную | у архіў