Нямецка-беларускі слоўнік для перакладчыкаў
Выйшаў з друку Нямецка-беларускі слоўнік “фальшывых сяброў перакладчыка”.
Слоўнік, які прапануецца чытачу, складаецца з тысячы чатырох артыкулаў, у якія ўваходзяць пары нямецка-беларускіх слоў – “фальшывых сяброў перакладчыка” з расійскім перакладам – сродкам дыферэнцыяцыі падобных нямецкіх і беларускіх слоў. Як адзначаюць выдаўцы, слоўнік выдадзены выключна практычныя мэты для перакладу тэкстаў, таму да слоў не даюцца розныя паметы. Выданне зацікавіць таго, хто вывучае нямецкую мову пры ўзаемаўплыве дзвюх блізкароднасных моў. Індэкс нямецкіх слоў – 855 слоў; індэкс беларускіх слоў – 793 словы.
Нямецка-беларускі слоўнік “фальшывых сяброў перакладчыка”.
Deutsch-belarussisches Worterbuch der “falschen Freunde des Ubersetzers.
В.Выхота
Менск: Кнігазбор, 2006. – 84 с.
ISBN 985-6824-21-4
Наклад: 300 асобнікаў.
Паводле slounik.org
|