“Чарнобыльскі шлях” пройдзе ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі
Створаны 29 сакавіка аргамітэт на першым пасяджэнні вызначыў маршрут ад плошчы Якуба Коласа і да Нацыянальнай бібліятэкі. У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі ўсіх апазіцыйных партыяў і некаторых грамадскіх арганізацыяў Беларусі.
Пасяджэнне арганізацыйнага камітэту вёў намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Гэта ён прапанаваў такі маршрут, на яго думку, ля Нацыянальнай бібліятэкі мае адбыцца мітынг. Падставай для такога рашэння стаў дазвол уладаў правесці каля бібліятэкі 25 сакавіка канцэрт.
Старшынёй аргкамітэту па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” абраны член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка. Заяўку на правядзенне шэсця і мітынгу арганізатары пададуць у Мінгарвыканкам у аўторак.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|