Католікі Беларусі дзеля вяртанне святыні сабралі больш за 4 тысячы подпісаў

Беларускія католікі сабралі больш за 4 тысячы подпісаў пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі. У звароце яны патрабуюць ануляваць планы рэканструкцыі касцёла святога Юзафа ў Мінску ў гасцінічны комплекс.

У звароце гаворыцца, між іншым, і пра вяртанне вернікам помніка архітэктуры 17 стагоддзя. “Мы пратэстуем супраць перабудовы асвечанай святыні і кляштару – месцаў малітвы і духоўнага адраджэння нашага народу – у гасцінічны комплекс, забаўляльныя залі, рэстараны”, – адзначаюць вернікі.

Беларускія рыма-католікі ўжо не першы год намагаюцца вярнуць каталіцкую святыню ва ўласнасць Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яшчэ ў мінулым годзе на прыступках касцёла яны праводзілі набажэнствы, некалькі разоў удзельнікі малітоўных сустрэч затрымліваліся сталічнай міліцыяй.

Паводле Польскага Радыё для замежжа
‹‹ на галоўную | у архіў