У Лондане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой

У Лондане старэйшая беларуская арганізацыя, Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі, наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжанне і наладзілі святочную вячэру.

З Лондану гаворыць намеснік старшыні Рады спадар Павал Шаўцоў: “Раніцай адбылося экуменічнае набажэнства – грэка-каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжанне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсенневай, абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё спяваннем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Паводле Радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў