Дэманстрацыя з нагоды 89-й гадавіны абвяшчэння БНР ля будынку ААН

25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі зладзіў святочную дэманстрацыю, прысвечаную 89-й гадавіне абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралася каля 40 чалавек, якія прыехалі з розных куткоў Амерыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Фларыды, Канэктыкута.

На пікеце выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту і лідэр беларускага Адраджэння Зянон Пазняк. Сп. Пазняк павіншаваў усіх з вялікім святам, распавёў пра гісторыю стварэння БНР, нагадаў пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, звярнуўся да моладзі з тым, каб яна прыклала ўсе намаганні дзеля захавання ідэалаў БНР. Потым выступіў вядомы беларускі бард і паэт Сяржук Сокалаў-Воюш. Ён павіншаваў усіх са святам, зачытаў некалькі вершаў.

Сябры Беларускага Моладзевага Руху распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.

Паводле belmov.org
‹‹ на галоўную | у архіў