Урад Беларусі вызначыў парадак дэпартацыі замежнікаў
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 333 зацверджанае "Палажэнне аб парадку дэпартацыі замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства". Дакумент вызначае парадак ажыццяўлення дэпартацыі замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства за межы Рэспублікі Беларусь, а таксама пакрыцця выдаткаў, звязаных з дэпартацыяй.
Згодна з пастановай вызначаны пералік дзяржаў, куды замежнік можа быць дэпартаваны, тэрмін выезду з Беларусі. Тэрмін забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь – ад аднаго года да дзесяці гадоў – усталёўваецца з улікам акалічнасцяў, якія паслужылі падставай для прыняцця рашэння аб дэпартацыі і інш.
У дакуменце падкрэсліваецца, што пры ўхіленні ад добраахвотнага выезду з Рэспублікі Беларусь у тэрмін, вызначаны пастановай аб дэпартацыі, кампетэнтны орган на падставе пратаколу адміністрацыйнага затрымання з санкцыі пракурора прымае меры па затрыманні замежніка на тэрмін, неабходны для выканання пастановы аб дэпартацыі. Супрацоўнікі кампетэнтнага органа, выканаўцы пастановы аб дэпартацыі, канваіруюць дэпартаванага да Дзяржаўнай мяжы.
У пастанове аб дэпартацыі прастаўляецца адзнака аб выездзе дэпартаванага замежніка за межы Рэспублікі Беларусь або робіцца запіс службовай асобы аб выкананні пастановы аб дэпартацыі. Дэпартаваны падлягае абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Таксама замежнік, у дачыненні якога вынесеная пастанова аб дэпартацыі, уключаецца ў вызначаным парадку ў спіс асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы.
Выдаткі, звязаныя з дэпартацыяй замежніка, вырабляюцца за кошт замежніка, у дачыненні якога вынесеная пастанова аб дэпартацыі, альбо юрыдычнай або фізічнай асобы, якія хадайнічалі аб яго ўездзе ў Рэспубліку Беларусь. У выпадку адсутнасці або недахопу грашовых сродкаў у замежніка, фізічнай асобы або юрыдычнай асобы, якія хадайнічалі аб уездзе замежніка і інш. дэпартацыя здзяйсняецца за кошт рэспубліканскага бюджэту, адзначаецца ў пастанове.
Паводле Хартыя'97 (www.charter97.org) і БЕЛТА
|