Беларуская інтэлігенцыя заклікае ўлады не ўжываць сілу супраць грамадзян 25 сакавіка

З ініцыятывы Арганізацыйнага камітэта 25 сакавіка складзены зварот беларускай інтэлігенцыі да ўладаў. У звароце падкрэсліваецца значнасць дня 25 сакавіка для Беларусі.

“Упершыню незалежнасць Беларусі была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года Трэцяй устаўной граматай БНР, – гаворыцца ў звароце. – Гэты дзень святкуецца як нацыянальнае свята ўсімі, каму дарагія Бацькаўшчына і яе гісторыя”. Беларуская інтэлігенцыя звяртаецца да беларускіх уладаў з заклікам не ганьбіць Беларусь і яе народ правакацыямі, не дапусціць у гэты святы для ўсіх беларусаў дзень супрацьстаяння сілавых структураў і грамадзянаў, якія выйдуць на вуліцы і плошчы нашых гарадоў, каб аддаць пашану нашай Дзяржаўнасці.

Падпісалі зварот прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі Зміцер Міхнюк, Святлана Калінкіна, Леанід Злотнікаў, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Аляксандр Вайтовіч, Станіслаў Суднік, Уладзімер Халіп, Генадзь Бураўкін, Валянцін Тарас, Уладзімір Конан, Андрэй Ягораў.

Паводле прэс-групы Партыі БНФ

 


 

 



 

‹‹ на галоўную | у архіў