Канферэнцыя ў Бруге
Заўтра ў Каледжы Эўропы (Бруге, Заходняя Фламандыя, Бельгія) адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная перспектывам і выклікам стасункаў Еўрапейскага Саюзу з Беларуссю. Праграма канферэнцыі ўключае таксама культурную частку з фотавыставай, пачастункамі, беларускімі стравамі ды дэманстрацыяй дакументальнага фільма.
Каледж Еўропы (College d’Europe\College of Europe) – найстарэйшая навучальная ўстанова, што рыхтуе спецыялістаў у галіне еўрапеістыкі. Каледж мае статус універсітэту і прапануе толькі магістэрскія праграмы навучання. Установа была заснаваная ў 1949 годзе на базе кампуса ў Бруге. У 90-я гады ў Наталіне (Варшаве) быў адкрыты другі кампус Каледжу. Адрас: Dijver 11, 8000 Brugge, Belgium.
Падрабязней на ў Інтэрнеце: http://www.belarusgroup.eu, http://www.coleurop.be
Па пытаньнях арганізацыі канферэнцыі: тэл. +32-49-77-85219 (Уладзіслаў, пасля 20:00), +32-48-62-71355 (Мартын) альбо па электроннай пошце: info@belarusgroup.eu
Паводле bez.unija.info/
|