“Галоўнае – я сябе тут адчуваю вольна!”

У Беларусі сотнямі вылічаюцца звольненыя з працы, выключаныя з універсітэтаў або змешчаныя пад пагрозай пераследу за перакананні, адстойванне правоў і ўдзел у дэмакратычным руху. Каб выжыць яны вымушаныя эміграваць. У Еўропе ўжо звыкліся з шматлікімі палітычнымі ўцекачамі з Беларусі. Але шмат з гэтых людзей нават у шчаслівай Еўропе не перастаюць думаць аб Радзіме.

Грамадзяне Беларусі становяцца палітычнымі ўцекачамі па-рознаму. Хтосьці аднойчы сходзіць на мітынг, зробіць пару фотаздымкаў, прыдумае «легенду», якую перакажа мільён раз недаверлівым, але міласэрным еўрапейцам. Але ёсць і іншыя.

Таццяна Марчанка змаглася за правы прадпрымальнікаў, уступіла ў АГП, была кандыдатам у дэпутаты на апошніх выбарах у беларускі парламент. На яе актыўнасць улады адказвалі штрафамі, пераследамі, пагрозамі. У 2005 годзе Таццяна разам з дачкой папрасілі палітычнае сховішча ў Бельгіі. Зараз яна гаворыць, што ўсё да лепшага: “Я хачу сказаць вялікае дзякуй старшыні КДБ па Гомельскай вобласці, што ён стварыў тую сітуацыю, пры якой я змушаная была з'ехаць з маёй роднай Беларусі. Таму што мы перажылі там вельмі цяжкі час. І калі мы збеглі, а мы сапраўды збеглі, я магу гэта распавесці з чыстым сумленнем і чыстым сэрцам, як мы сюды прабіраліся. Мы пражылі тут амаль два гады, і я б сказала, што на сённяшні дзень у мяне ўжо ёсць усё тое, што ў мяне было дома”.

Плябан беларускага Грэка-каталіцкага прыходу Антверпена Ян Майсейчык, які пакінуў Беларусь больш шасці гадоў назад з-за ганенняў, адзначае, што ён як святар абавязаны падтрымліваць палітычных уцекачоў у іх імкненні па дэмакратызацыі жыцця ў Беларусі: “Калі беларусы сюды прыязджаюць, то гэта не значыць, што яны забываюць пра ўсё тое, у што верылі ў Беларусі. І тут яны пачынаюць шукаць тое асяроддзе, у якім яны жадалі б жыць у Беларусі. І яны гэта, да шчасця, знаходзяць. Людзі могуць аб'ядноўвацца, размаўляць на роднай мове, вучыць дзяцей на беларускай мове, вывучаць сваю гісторыю, выяўляць свае думкі вольна, як гэта прынята ва ўсёй Еўропе”.

Па словах святара: “Мы марым вярнуцца на радзіму, мы верым, што будзем жыць у той краіне, якую мы тут для сябе ствараем, мы жадаем, каб яна была перанесеная ў Беларусь. Але не той негатыў, які ёсць у Еўропе. А менавіта тое пазітыўнае маральнае культурнае жыццё. І каб нас не пераследвалі за тон, у што мы верым і да чаго імкнёмся”.

А Таццяна Марчанка лічыць, што ўцекачы могуць дапамагаць радзіме ўжо зараз: “Я бачу гэтую дапамагчы ў пераліку нейкіх сум на выплату тых штрафаў, якія даюць нашым дзеячам, хлопцам, у асноўным там пакутуе зараз вельмі шмат моладзі. Штрафы нерэальныя, і выплаціць іх з заробкаў, якія існуюць у Беларусі, немагчыма. Але я б хацела дапамагаць адрасна”.

Як адзначае Таццяна Марчанка, жыццё на чужыне даецца няпроста, асабліва калі не зусім вывучаныя мясцовыя традыцыі і дрэнна з мовай. Але: “Я магу сабе тут дазволіць шмат, але гэта даецца вельмі цяжкай і вялікай працай. Проста так зверху нічога не падае. Ёсць праблемы, але гэтыя праблемы ўсе сыходзяць на другі план. Галоўнае – я сябе тут адчуваю вольнай”.

Паводле “Нямецкай хвалі” (http://www.dw-world.de/dw/0,2142,9500,00.html)
‹‹ на галоўную | у архіў