У Германіі абмяркуюць пытанне зніжэння кошту візаў для беларусаў
Кіруючая партыя Германіі – Хрысціянска-дэмакратычны саюз – плануе ініцыяваць у Бундэстагу абмеркаванне пытання аб паніжэнні памеру візавых збораў для грамадзянаў Беларусі.
У бюро генеральнага сакратара партыі паведамілі, што пакуль “складана сказаць”, калі менавіта дадзенае пытанне будзе вынесенае на абмеркаванне парламента. Цяпер з гэтай нагоды вядуцца кансультацыі і перамовы з прадстаўнікамі ўсіх партый Бундэстага.
Нагадаем, што 26 студзеня ў інтэрв’ю выданню “Тагесшпігель” нямецкая дэпутатка Мары-Луіза Бек выказала меркаванне: Германія павінна знізіць кошт віз для беларускіх грамадзянаў і прытрымлівацца прыкладу Францыі, якая выдае бясплатныя візы ўсім беларусам, якія не дасягнулі 25 гадоў.
Паводле “Хартыя 97” (www.charter97.org) і БЕЛАПАН
|