У Празе адкрылася выстава беларускіх мастакоў
У пражскай галерэі "MEF" адбылося адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускіх мастакоў Уладзіміра Зінкевіча і Валянціны Сідаравай. Творчы шлях мастакоў непарыўна звязаны з Беларуссю. Яны з'яўляюцца выпускнікамі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
У. Зінкевіч – заслужаны дзеяч мастацтваў рэспублікі, прафесар, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, выхаваў не адно пакаленне мастакоў. У сваіх працах мастак перадае цесную сувязь чалавека з прыродай, дасягаючы выразнага ўздзеяння мастацтва паліфаніяй фарбаў, дакладнасцю формаў і арыгінальнасцю кампазіцый. В. Сідарава – дацэнт, выкладае на кафедры графікі, сябра Беларускага саюза мастакоў, удзельнік шматлікіх творчых акцый, міжнародных пленераў жывапісу і графікі. З'яўляецца адным з вядучых мастакоў Беларусі ў галіне кніжнай і станкавай графікі. Яе працы высокапрафесійныя ў тэхнічным плане, глыбока духоўныя па існасці.
Выставу адкрыў Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Чэхіі Васіль Маркавіч. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, дыпламатычнага корпусу, чэшскіх дзелавых кругоў, а таксама СМІ.
Паводле www.regnum.ru
|