Азнаямляльная праграма для навучэнцаў старэйшых класаў
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc” прадстаўляе праграму-конкурс для навучэнцаў старэйшых класаў. Пераможцы конкурсу ў перыяд летніх вакацыяў здолеюць паехаць у трохтыднёвую паездку ў Амерыку для азнаямлення з культурнымі і нацыянальнымі асаблівасцямі краіны.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца вучні-грамадзяне РБ (дзень народзінаў у перыяд з 1 студзеня 1991 года па 15 чэрвеня 1992 года), якія навучаюцца ў 9 ці 10 класе, маюць добрыя адзнакі і вывучаюць англійскую мову. Арганізатары праграмы забяспечваюць пераможцаў конкурсу: бясплатным харчаваннем, пражываннем, праездам ад дома да мейсца побыту ў ЗША і назад, медыцынскай страхоўкай.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць у аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША рэкамендацыю, біяграфічныя дадзеныя і эсэ.
Дадатковая інфармацыя на сайце: http://www.iatp.by
Паводле hart.3dway.org
|