“Бацькаўшчына” віншуе ўсіх з Днём роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, уведзены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Ён з'явіўся шэсць гадоў таму па прапанове Бангладэш. У гэтай краіне ў 1957 годзе, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяцёра студэнтаў.
Галоўная мэта святкавання Дня роднай мовы – падтрымка моўнай і культурнай разнастайнасці на Зямлі. Сёння ў свеце налічваецца больш за 6 800 моваў. Прычым, 90 адсоткамі з іх карыстаюцца меней за 100 тысяч чалавек.
Беларусь — поліэтнічная дзяржава, у якой пражываюць прадстаўнікі больш за 100 нацыянальнасцяў: беларусы, рускія, палякі, украінцы, а таксама чэхі, славакі, літоўцы, латышы, яўрэі, татары, азербайджанцы, армяне, карэйцы, немцы, грузіны, малдаване, цыганы і іншыя.
Па звестках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў лютым 2000 года, каля 74% грамадзян нашай краіны называюць роднай мовай беларускую; рускую — 24%. А мовай, на якой звычайна размаўляюць, беларускую называюць амаль 37% жыхароў, рускую — каля 63%.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” неаднаразова выказвала заклапочанасць станам беларускай мовы і ў Дзень роднай мовы нагадвае пра гэта. “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!..” (Ф. Багушэвіч)
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчыны”
|