Валеру Мазынскаму – 60!

20 лютага 1947 года нарадзіўся вядомы беларускі рэжысёр Валер Мазынскі.

Ён стваральнік мінскага тэатра “Вольная сцэна”, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 г.). Мазынскі быў адхілены ўладамі ад пасады кіраўніка створанага ім тэатру пасля таго, як заявіў пра незалежнае існаванне “Вольнай сцэны”. Сёння ён старшыня Грамадскага аб’яднання “Ветэраны Адраджэння”.

“Бацькаўшчына” шчыра віншуе сп. Валера Мазынскага з юбілеем! Зычым яму моцнага здароўя, творчага натхнення і плённай працы на карысць Беларусі!

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў