Паломніцтва гомельскіх каталікоў у Вільню
Прыхаджане гомельскага касцёла здзейснілі трохдзённае паломніцтва ў Вільню.
У паломніцве з мэтай удзелу ў службе каля іконы Маці Боскай Вострабрамскай прынялі ўдзел каля 50 чалавек. Апроч наведвання храмаў і ўдзелу ў служэннях, паломнікі з’ездзілі на экскурсію ў Тракайскі замак, наведалі больш за дзесяць вільнюскіх касцёлаў, а таксама некалькі праваслаўных храмаў.
"Абраз Маці Божай Вострабрамскай - тая святыня, да якой прыходзяць маліцца і каталікі, і праваслаўныя, да яе здзяйсняюць паломніцтвы і літоўцы, і беларусы, і палякі. Гісторыя, культура Вільнюса, можна сказаць, з'яўляецца агульнай для гэтых трох народаў. Таму падчас нашай паездкі мы не толькі наведвалі храмы і праводзілі служэнні, але і пабывалі на розных экскурсіях, у тым ліку ў знакамітым Трокскім замку", - паведаміў пробашч ксёндз Славамір Лескоўскі.
Паездка ў Вільню — не адзінае паломніцтва, якое здзяйсняюць гомельскія каталікі. Штогод прыхаджане касцёла Рацтва Божай Маці наведваюць беларускія гістарычныя мясціны.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com),
www.tut.by і БЕЛАПАН
|