Кастусь Лукашоў на волі

Кастуся Лукашова вызвалілі адразу ў залі суда. Але апраўдальнага прысуду грамадскасць і родныя так і не дачакалася. Суд прызначыў Кастусю Лукашову два гады з адтэрміноўкай у два гады. Апроч таго, з Лукашова быў спагнаны 1 мільён рублёў на карысць пацярпелага.

Сам так званы “пацярпелы” перад самым пасяджаннэм хутка з'ехаў на сваёй машыне і падчас зачытвання прысуду не прысутнічаў.

Па вызваленні з-пад варты Кастусь Лукашоў падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў. Ён сказаў, што ў нашай краіне не выконваюцца нават лукашэнкаўскія законы, што гэты працэс ёсць асабістай помстай ягонай сям’і і спробай спыніць ягоную актыўнасць. Але вольную думку ўвязніць немагчыма, — заявіў спадар Лукашоў.

Нагадаем, што 29 сакавіка мінулага года, пасля сакавіцкіх падзей, Кастусь Лукашоў на ўласным аўтамабілі вывозіў Вячаслава Сіўчыка з лякарні № 3 гарады Мінска. Нейкія людзі ў цывільным спрабавалі іх затрымаць. Пазней у пракуратуру з заявай звярнуўся адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Ён сцвярджаў, што Лукашоў збіў яго на сваім аўтамабілі.

Інфармацыйны цэнтр “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў