Фільм у абарону правоў чалавека ў Беларусі – прэзентацыя ў Берліне
У Берліне адбылася прэзентацыя фільма “Can I get a Right?” нямецкага рэжысёра Себасцьяна Хайнцэля, які распавядае аб акцыі “Міжнароднай Амністыі” ў абарону правоў чалавека ў Беларусі.
Малады кінааператар-дакументаліст Себасцьян Хайнцэль атрымаў вядомасць пасля фільма «89 мм – воля ў апошняй апоры дыктатуры Еўропы». Стужка распавядае аб маладых беларусах, аб іх суб'ектыўным разуменні волі і дачыненні да жыцця.
Фільм аб беларускай рэчаіснасці прыцягнуў увагу і “Міжнароднай амністыі”, арганізацыі, якая выступае ў абарону правоў чалавека, аказвае падтрымку палітвязням, змагаецца з дыскрымінацыяй і смяротнай пакараннем.
Як сказаў Себасцьян Хайнцель: “Яны паглядзелі фільм “89 мм” і звярнуліся да мяне з просьбай зняць стужку аб акцыі пад назовам “Can I get a Right?” - шматдзённай кампаніі пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Прапанова здалася мне прывабнай: тое, што задумалі актывісты “Міжнароднай амністыі” не было забаўляльным падарожжам”.
Дзесяцідзённы марафон пачаўся ў Амстэрдаме 6 сакавіка 2006 года. Дваццаць добраахвотнікаў перасеклі аўтастопам усю Заходнюю Еўропу, ад Паўночнага мора да Беластока. З невялікімі прыпынкамі ў Боне, Берліне, Варшаве.
“Мэта была – дабрацца да беларускай мяжы, гэта значыць да рысы, за якой сканчаецца воля. Падарожжа ішло пад дэвізам: “Прыцягнуць увагу людзей да парушэння правоў чалавека ў Беларусі”.
Актывісты размаўлялі з мінакамі на вуліцах, на бензазапраўках і ў кавярнях. У Галандыі і на захадзе Нямеччыне няшмат хто мог пахваліцца веданнем геаграфіі і сказаць, дзе знаходзіцца Рэспубліка Беларусь. А ўжо пра выбары, бясследным знікненні людзей, палітыкаў–апазіцыянераў і журналістаў, аб тым, што ў Беларусі ўсё яшчэ існуе смяротнае пакарання, ведалі адзінкі.
“Чым бліжэй мы пад'язджалі да Беларусі, тым больш сустракалі дасведчаных суразмоўцаў. Напрыклад, у Берліне і асабліва ў Польшчы. У Варшаве, як раз у той час, праходзілі канцэрты і акцыі ў абарону правоў чалавека ў Беларусі. Актывісты “Міжнароднай амністыі” таксама прынялі ў іх удзел”.
Удзельнікі акцыі “Can I get a right?” везлі з сабою петыцыю, падпісаную тысячамі людзей. Па запэўніваннях Себасцьяна - самая доўгая петыцыю была з Нямеччыны, - яе даўжыня перавышае 30 метраў. У Берліне гэты вялікі рулон добраахвотнікі паспрабавалі перадаць супрацоўнікам амбасады Рэспублікі Беларусь. Але тыя адмовіліся ўзяць петыцыю і нават не пусцілі актывістаў на тэрыторыю амбасады. Гэтак жа бесцырымонна ўдзельнікаў акцыі выставілі прэч і з беларускай амбасады ў Варшаве.
“У рэшце рэшт петыцыю перадалі актывістам з беларускага аддзялення арганізацыі “Міжнародная амністыя” і яны павезлі яе ў Мінск. Спадзяюся, што петыцыя ўсё-такі патрапіла па прызначэнні”.
Пасля прагляду фільма некаторыя з гледачоў былі расчараваныя:
“Калі тэма – “Парушэнне правоў чалавека”, то мяне больш цікавіць, што гавораць аб гэтым самі беларусы, а не немцы на бензазапраўках”.
Былі і ўхваляльныя водгукі:
“Тут людзі не ведаюць нават, як завецца сталіца Беларусі. Толькі пасля скандалу з пастаўкамі газу ў Нямеччыне звярнулі ўвагу на гэтую краіну. На мой погляд, проста сорамна не ведаць пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Бо яна, практычна, наш сусед”.
Акцыя “Can I get a right?” скончылася ў Беластоку. Але два актывіста-добраахвотніка вырашылі накіравацца далей, у Мінск. 19 сакавіка 2006 г., у дзень выбараў прэзідэнта Беларусі, яны прынялі ўдзел у мітынгу на Кастрычніцкім пляцы. Кадрамі скандуючага натоўпу і сканчаецца фільм.
Паводле “Нямецкай хвалі”
(http://www.dw-world.de/dw/0,2142,9500,00.html)
|