У Нью-Йорку адбылася прэзентацыя фільма "Плошча"

18 Лютага ў грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі маладзёвы рух Амерыкі правёў прэзентацыю фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

Перад праглядам фільма быў зачытаны ліст Зміцера Марчука, удзельніка падзеяў на плошчы Каліноўскага падчас выбараў у сакавіку 2006 года.

“І ўсё ж такі я адчуваў вялікую радасць і нават шчаслівае лікаванне за тое, што ў мяне шмат аднадумцаў – нерабоў, што мы змаглі перамагчы страх, супрацьстаяць моцнаму і хлусліваму рэжыму, адчулі смак свабоды і моц стойкасці за яе і за праўду! Бо мы зрабілі ўнёсак ў слаўную гісторыю Беларусі і даказалі, што беларусы – свабодалюбівая мужная нацыя! Маліцеся за нас штодня – і мы пераможам з Божай дапамогай”, – напісаў Зм. Марчук.

Пасля прагляду адбылося абмеркаванне фільма, а таксама былі бясплатна распаўсюджаны DVD-дыскі з фільмам.

Паводле www.zbma.net, www.baza-belarus.org
‹‹ на галоўную | у архіў