Дзень салідарнасці з Беларуссю ў ЗША
16 лютага 2007 года ў Вашынгтоне Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы сумесна з беларускай дыяспарай Вашынгтона правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў, з усімі, хто змагаецца за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.
Акцыя прайшла каля Беларускай амбасады ў ЗША. З Нью-Йорку прыехала 30 сябраў Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы і сябраў Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. На акцыі былі прысутнічалі дыпламаты краінаў Еўрапейскага Саюза, шмат амерыканскіх студэнтаў і беларусаў, якія навучаюцца ў Амерыканскіх універсітэтах.
Вітаць удзельнікаў дэманстрацыі прыйшоў амбасадар Славакіі ў ЗША, а таксама прадстаўнікі нямецкага фонду Маршала і наведвальнікі прэзентацыі кнігі Паўла Дэмеша і Йорга Форбрыга “Rеclaming Democraсy”, якая адбывалася недалёка ад месца правядзення пікета.
Пратэстуючыя патрабавалі спынення дыскрымінацыі беларускай мовы, вызвалення палітвязняў, прыцягнення ўдзельнікаў рэпрэсіяў і асабіста прэзідэнта Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці.
Паводле www.zbma.net, www.baza-belarus.org
|