Дзень нараджэння стваральніка Беларускай Краёвай Абароны

16 лютага 1895 г. у вёсцы Пяршаі Менскага павета (цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч – адзін з стваральнікаў Беларускай Краёвай Абароны.

Гэта вайсковы і палітычны. дзеяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н.Арсенневай.

У 1916 г. скончыў Віленскую пяхотную вучэльню; накіраваны на Заходні фронт; штабс-капітан. У 1919 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі за беларускую дзейнасць, у тым ліку за распаўсюджанне літаратуры. У 1919-1921 гг. уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 г. на службе ў польскім войску.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войскаў у раёне Львова; камандзір батальёна. У 1939 годзе інтэрнаваны ў СССР. Са снежня 1941 г. начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Мінску. З ліпеня 1942 г. у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэферэнт. Са снежня 1943 г. уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады; начальнік аддзела вайсковых спраў.

З сакавіка 1944 г. шэф галоўнага камандавання Беларускай Краёвай Пбароны. Удзельнічаў у выданні часопіса «Беларус на варце».

З 1944 г. у Нямеччыне. У 1947 г. заснаваў Аб‘яднанне беларускіх ветэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952-1954 гг. узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне; удзельнічаў у выданні газеты “Беларус”. Адзін з заснавальнікаў газеты “Бацькаўшчына”. Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.

Памер 25 траўня 1968 года ў ЗША.

Паводле http://www.martyraloh.org/
‹‹ на галоўную | у архіў