Парламенцкая праца для маладых палітыкаў
Нямецкі Бундэстаг у супрацоўніцтве з берлінскімі універсітэтамі дае магчымасць 115 кваліфікаваным, зацікаўленым палітыкай маладым асобам з 25 краінаў атрымаць досвед ў галіне парламенцкай працы.
Галоўная мэта праграмы – павысіць інтарэс маладых людзей да дэмакратыі і грамадства, зматываваць і зацікавіць іх да ўдзелу ў дэмакратычным жыцці.
Internationales Parlaments-Stipendium (IPS) – гэта доўгатэрміновая інвестыцыя ў замацаванне дэмакратычных каштоўнасцей, талерантнасці, садзеянне ў развіцці культурнай разнастайнасці і міру ў Еўропе.
Праграма Міжнароднай парламенцкай практыкі пачынаецца 1 сакавіка 2008 года і працягваецца ў цэлым 5 месяцаў. У межах праграмы стыпендыяты праходзяць практыку (3,5 месяцы) ў бюро аднаго з дэпутатаў Нямецкага Бундэстага і наведваюць семінары і лекцыі, арганізаваныя трыма берлінскімі універсітэтамі, палітычнымі фондамі і федэральнай адміністрацыяй. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 траўня 2007 года.
З Беларусі падаваць заяўку на стыпендыю могуць асобы, якія маюць беларускае грамадзянства, на момант падачы заяўкі ім не споўнілася 30 год, паспяхова скончылі універсітэт, на добрым узроўні валодаюць нямецкай мовай, прафесійна занятыя ў дзяржаўнай службе, СМІ, партыях, універсітэтах і г.д.
Стыпендыя выдзяляецца са сродкаў нямецкага Бундэстага. Штомесячна стыпендыя складае 450 еўра. Акрамя таго пакрываюцца выдаткі на страхаванне, жыллё, сацыяльныя ўнёскі, праезд да і з Берліна.
Адбор удзельнікаў будзе ажыццяўляцца ў два этапы. На першым этапе ўдзельнікаў будзе адбіраць Нямецкая амбасада ў Мінску. Восенню 2007 года ў Мінску пройдзе другі этап адбору: асабістая размова з нямецкай камісіяй.
Падрабязную інфармацыю пра неабходны дакументы, фармуляры ў pdf – фармаце і кантактную інфармацыю чытайце на сайце Нямецкага Бундэстагу.
|