Сёння Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі

Сёння маладыя людзі праваслаўных цэркваў усяго свету нараўне з святам Грамніц адзначаюць Дзень праваслаўнай моладзі.

Як паведаміў сакратар Аб'яднання моладзі Беларускай праваслаўнай царквы (АМБПЦ) Аляксей Масесаў, гэтае свята адзначаецца з 1953 года, яно было прызначанае па ініцыятыве міжнароднай супольнасці праваслаўнай моладзі "Сіндэсмос". У Беларускай праваслаўнай царкве Дзень праваслаўнай моладзі стаў адзначацца ў 2002 года.

“Не выпадкова для святкавання дня веруючай моладзі быў абраны дзень Грамніц Гасподня. Бо гэтая падзея азначае сустрэчу шматдосведнага старца з немаўлём-Хрыстом, Старога запавету з Новым, шматвяковай традыцыі з маладой энергіяй абнаўлення, - растлумачыў Аляксей Масесаў. - Такім чынам падкрэсліваецца адзінства моладзі з царквой, яе Паданнем”.

Акрамя таго, Грамніцы (у беларускай народнай традыцыі - Громніцы) асацыюецца з чаканнем вясны - гэта значыць маладосці прыроды. “А яшчэ можна расцэньваць святкаванні Дня праваслаўнай моладзі як "наш адказ" свецкай традыцыі Дня закаханых 14 лютага", - дадаў сакратар АМБПЦ.

Сёння маладыя людзі шматлікіх праваслаўных прыходаў Беларусі разам адзначаць святочную дату творчымі вечарамі і застоллем.

Паводле БЕЛТА (www.belta.by)
‹‹ на галоўную | у архіў