Беларускія прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзенне мітынгу 12 сакавіка

Актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін і Аляксандр Макаеў падалі ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне ў сталіцы мітынгу 12 сакавіка.

С.Балыкін паведаміў, што галоўнай мэтай мітынгу з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем індывідуальных прадпрымальнікаў і выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні прававога рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці ў краіне.

"Непасрэднай падставай да правядзення мітынгу з'яўляецца выданне прэзідэнтам у канцы мінулага года ўказу № 760. Гэтым указам з 1 красавіка 2007 года індывідуальным прадпрымальнікам (ІП) забараняецца гандаль цэлай групай тавараў, а з 1 студзеня 2008 года ўводзіцца фактычная забарона на выкарыстанне наёмнай працы, – распавёў Сяргей Балыкін. – Па нашым меркаванні, апошняя забарона прывядзе да фактычнага выкаранення малога бізнесу ў Беларусі ў форме ІП".

Ініцыятары мітынгу просяць гарвыканкам дазволіць яго правядзенне на плошчы Якуба Коласа.

Нагадаем, што Сяргей Балыкін з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння ў Беларусі для абароны агульных інтарэсаў і каардынацыі дзейнасці новага аб'яднання ІП.

"Для дасягнення мэты неабходна аб'яднанне як мага большага ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. На жаль, ні адно з наяўных цяпер прадпрымальніцкіх аб'яднанняў не ў стане паўнавартасна адстойваць інтарэсы ІП, – адзначае З.Балыкин. – Асноўная праблема – адсутнасць кваліфікаванай эканамічнай і юрыдычнай экспертызы прыманых дзяржавай рашэнняў, а таксама недастатковая прапрацоўка прапаноў прадпрымальніцкай супольнасці".

Паводле www.tut.by і БЕЛАПАН
‹‹ на галоўную | у архіў