Сынкавіцкай царкве спаўняецца 600 гадоў
29 верасня 2007 года плануецца адзначыць 600?годдзе царквы святога архангела Міхаіла, якая знаходзіцца ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Паводле слоў настаяцеля храма айца Арсенія, у верасні чакаецца прыезд у Сынкавічы некалькіх тысяч чалавек, у тым ліку і з краін СНД, Балтыі і Заходняй Еўропы.
Сынкавіцкая царква?крэпасць — адна з нямногіх цэркваў абарончага тыпу, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта помнік, у якім мастацкія плыні Захаду (готыка) і Усходу (традыцыі візантыйскай архітэктуры) гарманічна спалучаюцца. Царква з паўтараметровымі цаглянымі сценамі, вежамі і байніцамі нагадвае старажытны замак.
На думку айца Арсенія, царква святога архангела Міхаіла была пабудавана не ў канцы ХV — пачатку ХVІ стагоддзя, як афіцыйна лічыцца, а значна раней. Гісторыя гэтага храма звязана з імем вялікага князя Вітаўта, адзначыў субяседнік. Паводле легенды, у 1382 годзе Вітаўт хаваўся ў паўразбураным замку на Слонімшчыне, а ў 1407 годзе прыязджаў у Сынкавічы. Верагодна, у гэты час крэпасць і была перабудаваная ў храм.
Сёння царкву наведваюць сотні праваслаўных вернікаў. У 2006 годзе Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў зацверджана праграма захавання і развіцця культуры Гродзенскай вобласці на 2007?2010 гады, якая прадугледжвае ў тым ліку і рэстаўрацыю царквы?крэпасці ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна.
Паводле БЕЛТА (www.belta.by) і Наша Ніва (www.nn.by)
|