«Белорусской деловой газете» спаўняецца 15 гадоў
Сёння роўна 15 год як пачала выходзіць “БДГ” (пасля змены назвы “БДГ. Деловая газета”). Першы нумар газеты выйшаў 7 лютага 1992 года. Паводле выдаўца Пятра Марцава, сёння газета не мае магчымасці друкавацца, “яна не забаронена, не зачынена, але існаваць як нармалёвы сродак масавай інфармацыі не можа”.
Як ён адзначыў, без перашкодаў рэдакцыя магла працаваць толькі тры гады. За час свайго існавання газета выплаціла штрафы больш за 300 тысяч долараў. Пётр Марцаў не выключае магчымасці аднаўлення выхаду газеты ў будучым. Ён звязвае гэта з чарговым паваротам у гісторыі беларускай дзяржавы.
Свой юбілей “БДГ” адзначыць адмысловым нумарам, які рыхтуецца да друку. Ён будзе складацца цалкам з архіўных матэрыялаў, дзе будзе адлюстраваны асноўныя этапы развіцця дзяржавы. Па гэтых публікацыях чытач зможа зрабіць для сябе выснову: чаму выхад гэтай газета быў спынены і каму яна перашкаджала.
У 1997 годзе «БДГ» пачала самастойны інтэрнэт-праект, якія плануе пашыраць.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
і праграмы "Беларускія хронікі" на "Нямецкай хвалі"
(www.dw-world.de/dw/0,2142,9500,00.html)
|