Шведскія графікі ў Беларусі

Музей Марка Шагала з 6 па 25 лютага прыме ў сабе выставу шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”. На ёй прадставяць працы 16 шведскіх мастакоў-графікаў. Арганізатарам стала аддзяленне амбасады Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута.

Як распавяла каардынатар праграм культуры і інфармацыі аддзялення амбасады Алена Касько, гэтая выстава была сабраная Шведскім інстытутам улетку 2004 года ў сувязі з афіцыйным візітам караля і каралевы Швецыі ў Славенію. Пасля Славеніі яна з поспехам экспанавалася ў Расіі, Малдове, а ў кастрычніку-лістападзе 2006 года з ёй змаглі азнаёміцца наведвальнікі мінскага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

У рамках выставы ў Віцебску адбудзецца таксама серыя майстар-класаў шведскіх мастакоў-графікаў для студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Паводле БЕЛТА (www.belta.by)
‹‹ на галоўную | у архіў