Шведскія прыярытэты міжнароднай дапамогі будуць перагледжаныя
Шведскі міністр міжнароднага развіцця, спадарыня Гуніла Карлсан, плануе дэталёва даследаваць структуру шведскай міжнароднай дапамогі і магчыма зменшыць колькасць краін, куды яна накіроўваецца. Урад і раней заяўляў аб намеры больш дапамагаць афрыканскім краінам. А пакуль што новыя праекты, якія разглядае Шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця СІДА (SIDA) могуць быць разлічаныя не далей, як да 2008 года.
Сярод краін, якім дапамагае Швецыя ёсць і Беларусь, якая, напрыклад, у 2005 годзе атрымала ад Швецыі 28 834 000 крон, каля 4-х мільёнаў долараў ЗША — з іх 11 мільёнаў крон на дапамогу ў сферы дэмакратызацыі і абароны праў чалавека, больш за 8 мільёнаў крон на дапамогу ў сферы аховы здароўя і больш за 4 мільёны крон на адукацыю.
Паводле “Радыё Швецыя”
|