Беларускага пасла выклікалі ў Мінэканомікі Польшчы

Павал Латушка быў выкліканы ў міністэрства для тлумачэння факту спынення паставак нафты ў Польшчы па нафтаправоду “Дружба”. Амбасадар патлумачыў дырэктару Дэпартаменту афіцыйную пазіцыю Беларусі:

“Рэспубліка Беларусь не спыняла перапампоўванне нафты праз сваю тэрыторыю і гатовая гарантаваць транзіт нафты ў будучыні. Ціск пачаў спадаць перад пастаўкай нафты на беларускую частку нафтаправоду. Беларусь, якая з’яўляецца ўладальніцай магістральных нафтаправодаў на сваёй тэрыторыі, увяла аплату за транспарт нафты, якая не з’яўляецца мытнай аплатай. Усталяванне аплаты адпавядае беларускім і міжнародным заканадаўствам, і з’яўляецца кампенсацыйным сродкам у выніку ўвядзення пошлінаў расейскім бокам. Беларускі бок неаднаразова інфармаваў Расею пра гатоўнасць распачаць перамовы адносна паставак нафты і далей з’яўляецца прыхільнікам канструктыўнага дыялогу”.

Паводле Polskie Radio
‹‹ на галоўную | у архіў