Беларускае Зямляцтва Масквы адзначыла Каляды.

Была традыцыйная куцця з арэхамі ды разынкамі, калядная зорка, калядоўшчыкі з казою, варажэнні на саломе, беларуская музыка, спевы ды карагоды.

Свята атрымалася сапраўды беларускім, цёплым, вельмі вясёлым. Кожны меў магчымасць паўдзельнічаць, а хтосьці ўпершыню пазнаёміцца з каляднымі звычаямі ды абрадамі. Гучалі беларускія жарты-прымаўкі, а калядоўшчыкаў шчодра адорвалі, дзяўчаты гадалі, ці знойдуць свайго суджанага ў наступным годзе. Вялікай папулярнасцю карысталася сапраўдная вясковая гарэлка, ды магчымасць сфатаграфавацца з вядучым, апранутым ў беларускія строі.

Здаецца, усе на некалькі гадзін забыліся, што знаходзяцца далёка ад Беларусі. Гэта быў наш маленькі калядны цуд.

Водгук пра праведзенае мерапрыемства магчыма паглядзець на форуме Maskva.net у адпаведнай тэме.

Інфармацыя ад Алены Кміт
‹‹ на галоўную | у архіў