Расійская нафта перастала паступаць у Славакію, Чэхію і Вугоршчыну

Беларуска-расійскае нафтавае супрацьстаянне прывяло да поўнага спынення паставак расійскай нафты ў Славакію, Чэхію і Вугоршчыну. Прадстаўнікі адпаведных міністэрстваў трох краін ужо заявілі аб тым, што ў выпадку адсутнасці аднаўлення прапампоўкі нафты па трубаправодзе “Дружба” на працягу 24 гадзін раскансервуюць стратэгічныя запасы.

У той жа час міністр эканомікі Вугоршчыны Янош Кока заявіў, што часовае прыпыненне паставак расійскай нафты не пагражае вугорскім запасам нафты, нафтапрадуктаў і газу. Па ягоных словах, Вугоршчына здольная абыходзіцца без расійскай нафты на працягу трох месяцаў, паведамляе People's Daily.

З-за беларуска-расійскага нафтавага канфлікту ў панядзелак у 20:00 па мясцовым часе восьмага студзеня былі спыненыя пастаўкі расійскай нафты ў Славакію. Пастаўкі расійскай нафты восьмага студзеня былі таксама прыпыненыя ў Чэхію.

Да цяперашняга часу Чэхія ўжо прыняла рашэнне раскансерваваць стратэгічныя запасы паліва. “Гэтай нафты хопіць на то, каб на працягу пяці-сямі дзён падтрымліваць працоўны ціск у нафтаправодзе”, — паведаміў прадстаўнік чэшскага міністэрства прамысловасці.

Калі ў найбліжэйшы тыдзень нафтавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй не будзе ўрэгуляваны, будуць раскансерваваныя большыя аб’ёмы нафты ў Чэхіі. Па адзнаках чэшскага ўрада, гэтых запасаў хопіць яшчэ на 90 дзён. Па меркаванні прадстаўніка чэшскага ўрада, “за тры з паловай месяца канфліктная сітуацыя будзе вырашана і пастаўкі адновяцца”.

Нагадаем, што з панядзелку спынення пастаўкі нафты ў шэсць краін: Польшчу, Нямеччыну, Вугоршчыну, Славакію, Чэхію і Ўкраіну. Раней паведамлялася, што канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй па “нафтаваму пытанню” паўстаў у сувязі са зменамі ўмоў паставак і транзіту “чорнага золата” па тэрыторыі Беларусі. Расія абурылася тым, што Беларусь купляла расійскую нафту не толькі для ўласных патрэб, але і прадавала ў Заходнюю Еўропу нафтапрадукты, зробленыя з расійскай сыравіны. Прычым ад продажу нафтапрадуктаў ніякіх адлічэнняў у расійскі бюджэт не рабіла.

У гэтай сувязі Расія ўвяла пошліны на пастаўкі нафты ў Беларусь. У сваю чаргу, афіцыйны Мінск усталяваў пошліну на транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі. Расійская “Транснефть” патрабуе адмены гэтых пошлінаў, а беларускі бок настойвае на адмене пошліны на нафту, якую рэспубліка атрымоўвае з Расіі.

Паводле telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў