Святочныя дні ў Іркуцку!

“Іркуцкае Таварыства Беларукай культуры імя Яна Чэрскага” ад шчырага сэрца віншуе Вас з Калядамі і Новым 2007 годам! Жадае Вам здароўя, дабрабыту, плёну ў справах і моцнага Кахання!

Па ўсталяванай традыцыі 7 студзеня іркуцкія беларусы збіраюцца разам, каб адзначыць сваё старажытнае нацыянальнае свята — Каляды. З нагоды гэтага, ІТБК імя Я. Чэрскага запрашае ўсіх, хто жадае і мае магчымасць, прыняць удзел у святочнай праграме і застоллі з нацыянальнай дыскатэкай.

Мерапрыемства адбудзецца 7 студзеня ў 12:30 у СШ №65. (на рагу вуліц Чэхава і 8 сакавіка). Уваход вольны, прыходзьце з сем’ямі! Па традыцыі стол у складчыну.

Рада ІТБК імя Яна Чэрскага запрашае!
‹‹ на галоўную | у архіў