ЗША паміж Расіяй і Беларуссю

ЗША рэзка асудзілі супрацьстаянне Расіі і Беларусі ў нафтагазавай сферы. Прадстаўнік Дзярждэпартамента Шон Маккормак абвінаваціў беларускае кіраўніцтва, якое ўвяло пошліны на транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі, у пераследаванні асабістых карыслівых інтарэсаў.

Адначасова спадар Маккормак адзначыў, што Масква спрабуе ціснуць на краіны, якія знаходзяцца ў залежнасці ад яе энергетычных паставак.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў