Брэст: прадстаўнікі Еўрасаюза прэзентуюць стратэгію для Беларусі

Першая з запланаваных ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі прэс-канферэнцый прадстаўнікоў Еўрасаюза адбылася ў Брэсце.

У будынку Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце з мясцовымі журналістамі сустрэліся першы дарадца прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль, намеснік нямецкага пасла ў Мінску Фрыд Нільсан і часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак.

Паводле спадара Хольцапфэля, новую стратэгію Еўрасаюзу трэба давесці да беларускага народа, бо яна сведчыць пра тое, што Еўрасаюз гатовы многім дапамагчы Беларусі, калі краіна прадэманструе гатоўнасць стаць на шлях дэмакратыі.

Жан-Эрык Хольцапфэль таксама паведаміў, што пасля адначасовай прэзентацыі дакументу ў Мінску і Бруселі, стратэгію перадалі ў Міністэрства замежных спраў Беларусі. Ніякіх каментарыяў з гэтай установы Еўрасаюз яшчэ не атрымаў.

Радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў