Праз год будзе скасаваны дазваляльны запіс у пашпарце

Дазваляльны запіс у нацыянальных пашпартах грамадзян Беларусі будзе скасаваны 30 снежня 2007 года. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску 30 лістапада паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Аляксандр Паўлоўскі.

Па яго словах, адмяніць дазваляльны запіс дазволіць увядзенне ва ўсіх прапускных пунктах на беларускай мяжы аўтаматызаванай сістэмы памежнага кантролю. На сённяшні дзень аўтаматызаваныя ўжо 70% пунктаў пропуску: на 50% з іх сістэма ўжо дзейнічае, на астатніх 20 — пачне працаваць у найбліжэйшы час.

А.Паўлоўскі адзначыў, што Беларусь стане першай на постсавецкай прасторы краінай, якая будзе мець сістэму пашпартнага кантролю такога ўзроўню.

БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў