Беларусь забяспечыць Украіну сельгас тэхнікай
Прадстаўнікі беларускага ўрада падкрэсліваюць, што айчынная сельгастэхніка танней заходняй.
У сферы аграрнага машынабудавання ўрада Беларусі і Ўкраіны дамовіліся стварыць восем сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Украіны Мікалай Азараў. Па яго словах, Беларусь таксама запрасіла ўкраінскі бок рэалізоўваць інвестыцыйныя праекты на сваёй тэрыторыі.
У сваю чаргу, першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што Беларусь у стане прапанаваць украінскаму рынку якасныя сельгасмашыны (камбайны, трактары, касілкі). Прычым іх кошт будзе значна ніжэй аналагічных узораў заходняй тэхнікі.
“Украінскі рынак — гэта ёмісты рынак — 48 млн. насельніцтва і развітая сельская гаспадарка. Мы гатовыя, каб гэтая сельская гаспадарка ўжывала нашу сельгастэхніку. Тэхніка канкурэнтаздольная па сваіх тэхнічных параметрах, па надзейнасці — з заходнімі ўзорамі”, — цытуе “Інтэрфакс-Україна” Уладзіміра Сямашку.
Паміж тым, па падрахунках бягучага года таваразварот між Украінай і Беларуссю павінен перавысіць два мільярда даляраў. Урады краін паставілі сябе мэту павялічыць на працягу найбліжэйшых двух-трох гадоў аб’ёмы таваразвароту да пяці-сямі мільярдаў даляраў.
Пры гэтым беларускі бок, калі будуць дазваляць магчымасці ўкраінскай энергетычнай галіны, гатовая павялічыць экспарт электраэнергіі з Украіны да пяці-сямі мільярдаў квт/ч у год. Пытанні, датычныя развіцця двухбаковых адносінаў, будуць удакладнены ў красавіку 2007 года, калі пройдзе чарговае паседжанне міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
Паводле telegraf.by
|