Набор у Летнюю школу—2007

“Летняя школа аб канфліктах і крызісах у краінах і супольнасцях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” – такую праграму прапануюць маладым навукоўцам, якія праводзяць даследаванні па Усходняй Еўропе. Яны запрашаюцца на летнюю школу ў Варшаву, у Нямецкі гістарычны інстытут. Летняя школа—2007 будзе сфакусіраваная на праблемах і патэнцыяле дэмакратычнай кансалідацыі ва Усходняй Еўропе.

Для ўдзелу ў праграме неабходна да 30 лістапада падаць пісьмовую прапанову па вашым даследаванні памерам не болей за 1000 слоў.

Выдаткі ўдзельнікаў будуць кампенсаваныя фондам Volkswagen-Stiftung. Навучанне будзе весціся на англійскай мове.

Падрабязную інфармацыю глядзіце ў файле “Summer School-2007”.

belngo.info
‹‹ на галоўную | у архіў