Нашы віншаванні спадару Сабалеўскаму

17 ліпеня сваё 80-годзе святкаваў Антон Аляксандравіч Сабалеўскі, сябра Вялікай Рады МГА “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, адзін з заснавальнікаў “Грамады Беларускае Культуры ім. Ф. Скарыны м. Масквы”.

Дзень нараджэння спадар Антон Сабалеўскі сустракаў дома, да яго прыехалі сваякі з Глыбокага (Віцебская вобласць), і вечар прайшоў у цёплым коле родных. А на наступны дзень віншаванні ад сяброў Антон Аляксандравіч прымаў на ўрачыстым абедзе ў рэстаране пасольства Беларусі ў Маскве.

Мы патэлефанавалі спадару Сабалеўскаму каб павіншаваць яго з юбілеем і даведацца аб апошніх навінах у справах актыўнага беларускага дзеяча. Галоўнай навіной была нядаўняя паездка Антона Аляксандравіча на радзіму, дзе 15 кастрычніка ў Глыбоцкім краязнаўчым музеі ён правёў чытанні, прысвечаныя памяці свайго бацькі, Аляксандра Антонавіча Сабалеўскага, актыўнага ўдзельніка нацыянальнага адраджэння 20-х гадоў.

Чытанні праводзіліся пад кіраўніцтвам загадчыка культуры Глыбоцкага раёна пры актыўным удзеле кіраўніцтва музея, навукоўцаў, рэдакцыі газеты “Вольнае Глыбокае”. Галоўны рэактар газеты, Уладзімер Скрабатун, па словах Антона Аляксандравіча, вельмі дапамог у час правядзення чытанняў і ў наступным жа нумары апісаў вечар.

Яшчэ раз віншуем спадара Антона Сабалеўскага і жадаем спаўнення мараў і дасягнення мэтаў.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”,
паводле інфармацыі ад А.А. Сабалеўскага
‹‹ на галоўную | у архіў