“Gazeta Wyborcza” аб стратэгіі Еўракамісіі да Беларусі

Польская “Gazeta Wyborcza” паведаміла сёння, што Еўракамісія падрыхтавала праект новай стратэгіі ў дачыненні да Беларусі. ЕС адчыняе свой рынак для беларускіх тавараў, павялічвае колькасць стыпендый для студэнтаў, прапануе фінансавую падтрымку для беларускіх фірм, стварае ўмовы для спрошчанага атрымання беларусамі віз і г.д. Кошт прапановы ЕС ацэньваецца ў сотні мільёнаў еўра. І ўсё гэта ў замен за дэмакратызацыю.

Еўрапейская камісія хоча, аднак, пакінуць для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прыадчыненыя дзверы: ён сам павінен распачаць дэмакратычныя рэформы. З дакументу не вынікае, што знішчэнне рэжыму Лукашэнкі — мэта Еўропы. Тое ад чаго залежыць Брусель, яго дзеянні — гэта дэмакратычныя эфекты.

Камісія ставіць Беларусі 12 умоваў, па выкананні якіх ЕС пачне рэалізацыю сваіх абавязкаў. Сярод умоў: вызваленне палітычных зняволеных, спыненне рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, дасканальнае расследаванне справы зніклых апазіцыянераў і журналістаў. І ўрэшце — вольныя выбары.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы праект новай стратэгіі Еўропы для “Gazeta Wyborcza”, адзначыў:

— Прапанова Еўрасаюза мяне вельмі ўсцешыла. Яна своечасовая. Прапаганда ўвесь час даводзіць беларусам, што яны не могуць спадзявацца на ЕС, бо ў Еўропе нас ніхто не чакае. А тут – атрымліваем дакумент, які пацвярджае, што ЕС чакае Беларусь, спадзяецца на дэмакратычныя змены ў нашай краіне, гатовы падтрымаць Беларусь. Гэта стратэгія можа сур’ёзна дапамагчы пераламаць апатыю, якая апанавала беларускім грамадствам. Мы, са свайго боку, зробім усё, каб змест дакументу, падрыхтаванага ў ЕС як найхутчэй трапіў да ўсіх беларусаў.

Паводле “Gazeta Wyborcza”
І charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў