Польшча абяцае…

Парламент Польшчы закліча беларускія ўлады вызваліць усіх палітзняволеных у краіне. Пра гэта сёння ў лісце да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча паведаміў маршалак Сейму Марэк Юрэк.

Спікер польскага парламента праінфармаваў лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл аб тым, што Сейм Польшчы рыхтуе рэзалюцыю, у якой закліча ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць народа і вызваліць усіх палітычных вязняў у краіне.

Рэзалюцыя парламента Польшчы стане рэакцыяй на заклік Аляксандра Мілінкевіча “падтрымаць тых, хто ў Беларусі церпіць за сваю палітычную пазіцыю і патрабаваць ад палітычных лідэраў Беларусі спыніць свае рэпрэсіі і вызваліць усіх палітзняволеных”. З гэтымі словамі 20 кастрычніка 2006 года Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся да парламентарыяў краін Еўрасаюза, ЗША, Расіі і Украіны.

Зварот накіраваны ў парламенты Аўстрыі, Бельгіі, Кіпра, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Мальты, Польшчы, Партугаліі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Нідэрландаў, Вялікай Брытаніі, ЗША, Расіі і Украіны.

Паводле milinkevich.org
‹‹ на галоўную | у архіў