Беларусы на мясцовых выбарах Польшчы
У падляскіх гмінах, у якіх у значнай ступені пражывае беларуская меншасць, Беларускі выбарчы камітэт, Беларуска-народны выбарчы камітэт і Бельская кааліцыя не да канца могуць быць задаволенымі вынікамі самаўрадавых выбараў 12 лістапада. Праваслаўнае асяроддзе будзе прадстаўляць там Яраслаў Матвяюк. У Гарадскую раду на ВКВ прагаласавала 1701 асоба. У беластоцкай Гарадской радзе праваслаўнае асяроддзе будуць прадстаўляць кандыдаты ад ПО і вядомыя радныя: Марк Масальскі і Славамір Назарук.
У гміне Чыжы войтам стаў Юры Васілюк (БНВК). У Дубічах-Царкоўных прапаў толькі з-за 20 галасоў кандыдат гэтага камітэту Міхал Андрасюк, падобна як і ў Гайнаўскай гміне кандыдат на войта Міраслаў Баравік, а ў Нарве падтрыманая БНВК Ева Урбановіч.
Другі тур будзе праводзіцца ў Орлі, дзе ўступяць у спаборніцтва праз няпоўныя два тыдні Уладзімер Сахарчук і Пётр Сэльвэсюк ды ў Чаромсе (тут было аж чатыры кандыдаты на войта) Ежы Шыкула і Міхал Врублеўскі, а таксама ў Белавежы, дзе будуць сапернічаць Альберт Ліцвіновіч і Міхал Корх.
У Бельску-Падляскім поспехам можна назваць Бельская кааліцыя вынік у выбарах у Гарадскую раду. Увяла яна туды аж сем асобаў: Андрэя Сцепанюка, Раісу Іванюк, Марка Верамеюка, Алу Сасну-Паўлючук, Андрэя Рошчанку, Аляксандра Божку і Дарафея Фіёніка. У Бельску адбудзецца другі тур выбараў бурмістра. Змагацца за гэту пасаду будуць: сучасны бурмістр Яўген Беразавец і прадстаўнік ВК Пётр Божка. У Кляшчэлях зноў бурмістрам стане Аляксандр Сяліцкі. А ў Гарадской радзе Гайнаўкі засядуць ад БНВК Яўген Сачко, Пётр Маркевіч, Віктар Дзік, Валянціна Асташэўская, Рыгор Сурэль і Вера Масайла.
Паводле “Ніва”
|