Вышлі ў свет IV-VI тамы поўнага збору сачыненняў Васіля Быкава

Вышлі ў свет і дастаўленыя ў Мінск IV-VI тамы поўнага збору сачыненняў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Кожны том аддрукаваны тыражом 3 тыс. асобнікаў. Збор сачыненняў выпускаецца Саюзам беларускіх пісьменнікаў і маскоўскім выдавецтвам “Время”, а друкуецца ў Екацярынбургу. Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня СБП Алесь Пашкевіч.

Па яго словах, рэдкалегія і ўкладальнікі ўключылі ў чарговыя тры тамы ўсе вядомыя аповесці В.Быкава і раман “Кар’ер”. “Прыкладна 2,5 тыс. асобнікаў кожнага тома будуць бясплатна перададзеныя бібліятэкам Беларусі. Улічваючы шматлікія пажаданні чытачоў, рэдкалегія, укладальнікі і выдаўцы збору намерваюцца частку тыражу, што застанецца, накіраваць у рознічны продаж”, — сказаў А.Пашкевіч. Ён паведаміў, што ў сёмую кнігу, якую плануецца выпусціць у пачатку наступнага года, будуць уключаныя ўсе вядомыя аповеды і фельетоны народнага пісьменніка, створаныя ім у перыяд з 1947 года.

Паводле naviny.by
‹‹ на галоўную | у архіў