Пікет салідарнасці з Казуліным у Варшаве

7 лістапада ў Варшаве каля беларускага пасольства Ігар Крыштон пачаў галадоўку салідарнасці з экс-кандыдатам на пасаду прэзідэнта Аляксандрам Казуліным. 8 лістапада да былога паплечніка па прэзідэнцкай кампаніі далучылася сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталля Завадская. Падтрымаць галадоўнікаў да будынка амбасады прыйшлі некалькі беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантамі з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Казуліна.

“Я пратэстую супраць парушэння правоў Аляксандра Казуліна, які атрымаў пяць з паловай гадоў зняволення толькі за тое, што пратэставаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў”, — заявіла Завадская для “Радыё Свабода”.

“Мы, людзі старэйшыя, таксама падтрымліваем Казуліна, які галадае ў турме. Цяперашнюю палітычную абстаноўку ў Беларусі нельга параўнаць з тым, што было 10-12 гадоў таму”, — сказаў адзін з пікетчыкаў.

Паводле радыё “Свабода” і
www.charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў