Спіс “ворагаў Інтэрнэту”

Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (Reporters Without Borders) апублікавала на сваім афіцыйным сайце спіс краін — “ворагаў Інтэрнэту”. Спіс абнаўляецца кожны год, сёлета ён скарочаны да 13 краін, 12 з якіх былі ў спісе і летась. Папоўніў “ганебны спіс” Егіпет, у якім некалькіх блогераў за гэты год былі падвергнутыя пераследу і турэмнаму зняволенню.

Разам з тым, тры краіны з леташняга спісу не патрапілі ў новы блэк-ліст: гэта Непал, Мальдывы і Лівія, дзе сітуацыя палепшылася, канстатуе афіцыйны сайт арганізацыі.

Такім чынам, сёлета “ворагамі Інтэрнэту” абвешчаныя: тры рэспублікі былога СССР — Беларусь, Узбекістан і Туркменістан, таксама да іх аднесеныя Бірма, Кітай, Куба, Егіпет, Іран, Паўночная Карэя, Саудаўская Аравія, Сірыя, Туніс і В’етнам.

Беларускія ўлады вінавацяцца ў блакіраванні вэб-сайтаў апазіцыі і незалежных анлайн-публікацыяў. У Туркменістане нават той 1% насельніцтва, які мае доступ да Сусветнай сеткі, атрымоўвае цвёрда цэнзураваную інфармацыю. Афіцыйная цэнзура Узбекістана моцна ўзмацнілася пасля падзей у Андыжане, Кітай ахарактарызаваны як найбольш перадавы ў вобласці тэхналогій “фільтрацыі”. У краіне амаль 17 мільёнаў блогераў, але магутная сістэма мадэрацыі перарывае ўсё магчымыя “вальнадумствы” ў Сетцы. Акрамя таго, 52 зняволеныя з-за занадта вольных анлайн-выказванняў спрыяюць росквіту самацэнзуры. У В’етнаме, які імкнецца патрапіць у СГА, улады раздзіраюцца паміж немагчымасцю ігнараваць патрабаванні сусветнай супольнасці аб свабодзе слова і гатоўнасцю да ўжывання сілы, каб прымусіць замоўкнуць кібер-дысідэнтаў. Сёлета за выказванні ў сеткі былі арыштаваныя 10 чалавек, чацвёра з якіх яшчэ ўтрымліваюцца ў зняволенні. У Бірме палітыка ў дачыненні Інтэрнэту яшчэ больш рэпрэсіўная, чым у суседніх Кітаі і В'етнаме. Ваенная хунта фільтруе і блакуе апазіцыйныя сайты, у інтэрнэт-кафэ вядзецца сачэнне, кожныя пяць хвілін правяраецца змест манітораў. У Іране заўважана паніжэнне рэпрэсіўнай актыўнасці ўлад у дачыненні блогераў. Урад сцвярджае, што вядзе фільтрацыю “амаральных” сайтаў, якія змяшчаюць парнаграфію. Насамрэч блакуюцца старонкі палітычнай і рэлігійнай апазіцыі, акрамя таго, сталі фільтравацца старонкі, якія публікуюць матэрыялы аб правах жанчын. Сірыя — краіна, у якой зняволеныя за крытыку ўлады ў інтэрнэце падвяргаюцца самым жорсткім адносінам, а то і катаванням. У краіне забаронены доступ да апазіцыйных сайтаў на арабскай мове і сайтам курдскай меншасці. У Саудаўскай Аравіі ўлады адкрыта аб’яўляюць карыстальнікам, што вызначаныя вэб-сайты забароненыя да прагляду. Гаворка ідзе аб парнаграфічных старонках, але разам з імі фільтруюцца таксама сайты апазіцыі, ізраільскія сайты, а таксама гей-рэсурсы. Кубінскі ўрад дазваляе доступ да сусветнай сеткі толькі ў публічных кропках (інтэрнэт-кафэ, універсітэтах і моладзевых інтэрнэт-клубах), і усе яны абсталяваныя адмысловым праграмным забеспячэннем, якое паведамляе кубінскай паліцыі пра з’яўленні “падрыўных” слоў у пошуку. Акрамя таго, як і ў Кітаі, дзейнічае самацэнзура — людзі ведаюць, што за “контррэвалюцыйныя” артыкулы на замежных вэб-сайтах можна атрымаць да 20 гадоў турмы і 5 гадоў – усяго толькі за пазапраўнае далучэнне да Інтэрнэту. Нарэшце, у Паўночнай Карэі доступ да Сусветнай павуціны маюць толькі некалькіх службоўцаў. Цяжка растлумачыць гэта выключна эканамічнымі цяжкасцямі ў краіне, якая сёння мае вытворчасць ядзернай зброі, адзначаюць “Рэпарцёры без межаў”.

Паводле “NEWS.RU”
‹‹ на галоўную | у архіў