Міжнародны заклік адмяніць артыкул 193-1 КК РБ
Міжнародны Хельсінскі камітэт (МХК) заклікае беларускія ўлады адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэс-службы МХК.
“Дадзены артыкул, па якім былі асуджаныя: лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч, актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства”, — парушае Канстытуцыю Беларусі і права грамадзян на свабоду асацыяцый, — гаворыцца ў заяве. — Гэты артыкул дазваляе пераследаваць ў судовым парадку сяброў незарэгістраваных арганізацый, нават калі яны не вядуць дзейнасць, скіраваную супраць дзяржавы або грамадскай бяспекі, а таксама не парушаюць грамадскі парадак або правы іншых грамадзянаў”.
У сваёй заяве МХК рэзка асуджае судовы пераслед грамадскіх і палітычных актывістаў у Беларусі.
Паводле www.afn.by
|